Уладзімір Барысавіч Гройсман
Уладзімір Барысавіч Гройсман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Володимир Борисович Гройсман | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Oleksandr Dombrovskyi[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hennadiy Temnyk[d] | ||||||
Пераемнік | Hennadiy Zubko[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Арсеній Пятровіч Яцанюк | ||||||
Пераемнік | Арсеній Пятровіч Яцанюк | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў | ||||||
Пераемнік | Андрэй Уладзіміравіч Парубій | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Арсеній Пятровіч Яцанюк | ||||||
Пераемнік | Аляксей Валер’евіч Ганчарук | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 студзеня 1978[1][2][…] (46 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | іўдаізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | realgroysman.com/… (укр.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Барысавіч Гройсман (укр.: Володимир Борисович Гройсман; нарадзіўся 20 студзеня 1978 года, Вінніца) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністар Украіны з 14 красавіка 2016 года да 29 жніўня 2019 года. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 года. Дарадца Рады народнай бяспекі і абароны Украіны.[4]
З 2006 па 2014 год — гарадскі глава Вінніцы. Віцэ-прэзідэнт «Асацыяцыі гарадоў Украіны ў пытаннях жыллёвай гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Украіны і міністар мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі (з 27 лютага да 2 снежня 2014 года).
Дзяцінства і маладосць
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 годзе скончыў Вінніцкую сярэднюю школу № 35. Ва ўзросце 14 гадоў пачаў працоўную дзейнасць на прадпрыемстве свайго бацькі. У жніўні 1994 года ва ўзросце 16 гадоў быў прызначаны камерцыйным дырэктарам прыватнага малога прадпрыемства «Вока», з лістапада 1994 года — камерцыйным дырэктарам прадпрыемства «Юнацтва» свайго бацькі Барыса Гройсмана, дэпутат Вінніцкае гарадской рады 24-га склікання (2002—2006 гг.).
У 2003 годзе скончыў недзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову — Міжрэгіянальную акадэмію кіравання людзьмі па спецыяльнасці «Правазнаўства». У лютым 2010 года скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, стаўшы магістрам па спецыяльнасці «Кіраванне грамадскім развіццём» і спецыялізацыі «Упраўленне на абласным і мясцовым узроўнях».
Дарослае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]На пасадзе главы горада Вінніца
[правіць | правіць зыходнік]У 2002 годзе ва ўзросце 24-х гадоў перамог на выбарах па акрузе № 29 і стаў самым маладым паслом Вінніцкай гарадской рады. У лістападзе 2005 года абраны пісарам Вінніцкае гарадской рады і выконваючым абавязкі главы горада Вінніца. У сакавіку 2006 года перамог на выбарах главы горада Вінніца.
На наступных выбарах 31 кастрычніка 2010 г. быў вылучаны на пасаду гарадскога главы Вінніцы ад грамады «Сумленне Украіны» і пераабраны главою са значнай падтрымкай — 77,8 % галасоў.
На пасадзе главы горада Гройсман вёў праграму замены ліхтароў і асвятлення вуліц, якая была ўведзена яшчэ ў 2002 годзе; распачаў праект энергазберажэння і максімальнага асвятлення горада. Падчас першага году на пасадзе главы горада Вінніца пачаў маштабны рамонт асфальтавага пакрыцця ўсіх магістральных і многіх другарадных вуліц горада. У 2006 годзе дасягнуў значнага памяншэння маштабаў стыхійнага гандлю.
У снежні 2006 года пасля падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Швейцарскай Канфедэрацыі і Украіны спрыяў пачатку супрацоўніцтва паміж Вінніцай і ўправай Цюрыха. З 2007 па 2011 гады Вінніца атрымала ад Цюрыха 116 спісаных трамвайных вагонаў 1959 і 1960-х гадоў вытворчасці. Пазней у іх зявіўся бясплатны Wi-Fi. У 2012 ініцыявана рэфармаванне гарадскога транспарту, скарочана колькасць маршрутных таксі. У 2013 годзе ў доўг закуплена 30 аўтобусаў і 40 тралейбусаў.
Акрамя замежнай падтрымкі былі створаны інструменты ўдзелу мясцовага капіталу ў развіцці горада. Так на ўмовах сумеснага фінансавання ў Вінніцы ўжо больш за 5 гадоў ажыццяўляецца пракладка вадаправода і каналізацыі, рамантуюцца вуліцы ў прыватным сектары, змяшчаецца палігон цвёрдых бытавых адходаў у прыгараднай ваколіцы.
У 2008 годзе спрыяў стварэнню першага «Празрыстага офісу» па прадастаўленні адміністрацыйных паслуг насельніцтву, у далейшым сістэма «празрыстых офісаў» на базе былых райвыканкамаў Вінніцы была распаўсюджана па Украіне.
З 2007 па 2013 гады дамогся прыходу ў Вінніцу знешніх інвестыцый у аб’ёме больш чым 736 млн грн.
Служба ва ўрадзе Украіны
[правіць | правіць зыходнік]27 лютага 2014 па запрашэнні прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка заняў пасаду віцэ-прэм’ер-міністра Украіны — міністер мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі. Асноўны напрамак дзейнасці — правядзенне задумы раздачы ўлады мясцовым урадам на месцах[5][6].
Выступіў каардынатарам рэформы дзяржаўных кантралюючых органаў. У перыяд лета-восень 2014 узначальваў: Урадавы антыкрызісны энергетычны штаб; Дзяржаўную камісію па расследаванні прычын авіякатастрофы самалёта Боінг 777 (з 17 ліпеня 2014); каардынаваў працу штаба па працы з бежанцамі; аднаўленне Данбаса і працу з міжнароднымі донарамі.
Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны
[правіць | правіць зыходнік]У Вярхоўную Раду трапіў па спісе Блока Пятра Парашэнкі. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я — Украінец!».
27 лістапада 2014 абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 15 снежня 2014 зацверджаны ў складзе РНБА.
Падтрымаў законапраект аб забароне расійскіх серыялаў, аднак яго падпісанне зацягнулася, паколькі рэгламентны камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў.
2 ліпеня 2015 падтрымаў скандальны і папулісцкі закон аб рэструктурызацыі валютных крэдытаў, у далейшым непадпісаны Прэзідэнтам.
Падчас ўрадавага крызісу 2016 разглядаўся як адзін з магчымых прэтэндэнтаў на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны ад прыхільнікаў П. Парашэнкі[7][8][9].
На чале ўраду Украіны
[правіць | правіць зыходнік]14 красавіка 2016 абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны[10][11][12]. Адпаведную пастанову падтрымалі 257 паслоў прыхільнікаў ятра Парашэнкі, Народнага фронту, групы «Адраджэнне» і групы «Воля народа»[13]. Склаў паўнамоцтвы, згодна з украінскім заканадаўствам, на пачатку першага пасяджэння новаабранай Вярхоўнай Рады 29 жніўня 2019 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «За заслугі» II ст. (27 чэрвеня 2012) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё Украіны, важкія працоўныя дасягненні і высокі прафесіяналізм
- Ордэн «За заслугі» III ст. (26 чэрвеня 2008) — за важкі асабісты ўклад у развіццё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасці, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і з нагоды Дня Канстытуцыі Украіны
Узнагароджаны кавалерскім Крыжам Ордэна Заслуг Рэспублікі Польшча.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Пасля таго, як Уладзімір Гройсман прапанаваў звольніць 10 % суддзяў замест абрання іх без абмежавання часу працы, яго абразілі словы Грамады юрыстаў Украіны і Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева. «Грамада юрыстаў Украіны лічыць недапушчальнымі і супярэчлівымі прынцыпы вяршэнства права, любыя формы калектыўнай адказнасці, у прыватнасці, вызваленне суддзяў у прапанаваны Уладзімірам Гройсманом спосабам». 12 лістапада 2015, у дзень галасавання за антыдыскрымінацыйныя законы, рэзка выступіў супраць аднаполых шлюбаў.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Разам з жонкай Аленай выхоўвае дзвюх дачок — Крысціну і Юлію і сына Давыда.
Зноскі
- ↑ Wolodymyr Boryssowytsch Hrojsman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Volodymyr Hrojsman // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%97%D0%BD%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%B3%D1%96%D1%8F_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B9%D1%81%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0
- ↑ Про склад Ради національної безпеки і оборони України
- ↑ Дэцэнтралізацыя — Гройсман прагназуе, што пераходны перыяд дэцэнтралізацыі будзе доўжыцца не менш 2 гадоў(недаступная спасылка)
- ↑ Дэцэнтралізацыя ва Украіне — Дэцэнтралізацыя не дасць Данбасу ўласныя танкі і «Грады» — Гройсман(недаступная спасылка)
- ↑ Яцанюка мае замяніць Гройсман. Украіна ў чаканні новага прэм’ера
- ↑ Спікер Уладзімір Гройсман даў згоду ўзначаліць урад Украіны
- ↑ Гройсман працягвае перамовы па новым урадзе Украіны
- ↑ Уладзімір Гройсман — новы прэм’ер-міністр Украіны
- ↑ Гройсман — новы прэм’ер Украіны Архівавана 3 жніўня 2020.
- ↑ Прэм’ер-міністрам Украіны стаў Уладзімір Гройсман
- ↑ Яцанюк звольнены, прэм’ерам Украіны прызначаны Гройсман Архівавана 22 красавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Барысавіч Гройсман
- Гройсман Володимир Борисович Архівавана 12 кастрычніка 2015. на офіційному сайті Вінницької міської ради
- Профіль Володимира Гройсмана Архівавана 7 красавіка 2014.
- Pages using the JsonConfig extension
- Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны
- Прэм’ер-міністры Украіны
- Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Вінніцы
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Асобы
- Удзельнікі Еўрамайдана
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
- Міністры рэгіянальнага развіцця Украіны
- Кіраўнікі гарадоў Украіны
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Юрысты Украіны
- Члены СНБА Украіны